Каму і колькі трэба даць, каб перавесціся ў БДУ?

Праваахоўнымі органамі сталіцы ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні мінчаніна, які атрымаў 5 тысяч долараў за станоўчае вырашэнне пытання аб пераводзе студэнткі з камерцыйнага вну ў БДУ. Па папярэдніх дадзеных, маці студэнткі Беларускага інстытута правазнаўства параілі звярнуцца да чалавека, які можа вырашыць пытанне аб пераводзе.

Падчас перамоваў жыхар Мінска запэўніў жанчыну ў тым, што мае патрэбныя сувязі і ў БДУ, і ў Міністэрстве адукацыі.

Жанчына звярнулася ў праваахоўныя органы. У канцы лістапада пры перадачы 5 тысяч долараў пасярэднік быў затрыманы аператыўнікамі Савецкага РУЎС Мінска.

У цяперашні час следчыя спрабуюць устанавіць сувязі падазраванага са службовымі асобамі Міністэрствы адукацыі і БДУ, паведамляе "Ежедневник".