Камуналка вырасце з красавіка
Павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі чакае беларусаў пасля заканчэння ацяпляльнага сезону. Пра гэта паведамляе сайт "Мы" са спасылкай на "Народную газету". Нагадаем, што камунальнікі збіраліся перагледзець тарыфы на некаторыя свае паслугі яшчэ ў канцы мінулага года, але адпаведнага рашэння няма дагэтуль.
Спецыялісты Мінжылкамгаса растлумачылі такую затрымку змены коштаў так: прыняццё тарыфаў залежыць не толькі ад камунальнага ведамства, да ўвагі бяруцца ўзровень заробкаў, пенсій і нават умовы надвор'я.
Паколькі сцюдзёная зіма і так павялічыла сумы ў жыроўках за снежань і студзень, павышэнне тарыфаў адклалі да заканчэння ацяпляльнага сезону. Звычайна батарэі ў краіне адключаюць бліжэй да сярэдзіны красавіка.
На якую суму ў выніку падаражэюць нашы жыроўкі, спецыялісты пакуль казаць не бяруцца.