Камунальшчыкі будуць пісаць мінчукам тысячы замоўных лістоў
Амаль у 95% сталічных кватэр ужо абсталяваныя лічыльнікамі вады. Адмаўляюцца ад іх усталявання больш за 32 тысячы гаспадароў мінскіх кватэр. Гэтыя лічбы былі агучаныя на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Нагадаем, з 1 траўня набывае моц пастанова ўрада, паводле якой аплата за водазабеспячэнне для грамадзян, якія не абсталявалі кватэры лічыльнікамі і не заключылі дамовы на абслугоўванне з "Мінскводаканалам", складзе каля 1,5 тыс. рублёў за кубаметр. Гэта ў 2,5 разы болей, чым для тых, хто прыборы ўліку вады ўсталяваў.
Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", камунальшчыкам даручана праінфармаваць пра гэта пісьмова, пад роспіс, грамадзян, якія ў сваіх кватэрах не маюць лічыльнікаў. Калі ж паперу немагчыма будзе перадаць асабіста ў рукі, яе адправяць замоўным лістом з паведамленнем.