Камянецкі суд ацаніў знявагу мытнікаў у 250 долараў

Штраф у памеры 250 долараў мусіць выплаціць 22-гадовы жыхар Камянца, што на Брэстчыне, за знявагу мытнікаў.
Малады чалавек у пункце мытнага афармлення "ў грубай форме" аспрэчваў рашэнне яго супрацоўнікаў, якія адмовілі яму ў выдачы пасведчання аб мытным афармленні тавара, набытага ў Польшчы. Знявагі жыхару Камянца не даравалі, на яго падалі ў суд, які заняў бок пакрыўджаных мытнікаў, паведамляе "Народная газета".