Канада і Еўрасаюз спрачаюцца ў справе забойства цюленяў
Гэты крок можа выклікаць гандлёвы канфлікт з Канадай, якая працягвае паляваць на цюленяў. Распараджэнне міністраў забараняе імпарт і гандаль у ЕС прадуктамі з цюленяў. Будзе набывацца толькі скура, мяса і вітамінныя прэпараты з тлушчу тых жывёлаў, якіх заб’юць інуіты — паўночны народ, які жыве на Алясцы, у Грэнландыі, у Расіі ды Канадзе.
У адказ Канада прыгразіла, што падыме пытанне на наступнай сесіі Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Паводле Wiadomości.gazeta.pl
У адказ Канада прыгразіла, што падыме пытанне на наступнай сесіі Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Паводле Wiadomości.gazeta.pl