Канада пакарала Беларусь за парушэнне правоў чалавека
Канада пазбавіла Беларусь гандлёвых прэферэнцый. Гэтая паўночнаамерыканская краіна павялічыла імпартную пошліну на беларускія тавары. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Канады Пітэр Макей. Прычынай
такога рашэння ён назваў становішча з правамі чалавека ў Беларусі, якое
пагаршаецца. Пітэр Макей адзначыў, што яго краіна і надалей мае намер
здзяйсняць ціск на афіцыйны Мінск.
Радыё Свабода
Радыё Свабода