Канадскае МЗС заяўляе пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Канада падоўжыць абмежаванні на афіцыйныя кантакты і гандаль з Беларуссю. Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Канады Лоўрэнс Кэнан, перадае БелаПАН.

Такое рашэнне прынятае з улікам папярэдніх высноваў АБСЕ, якія сведчаць пра тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі з парушэннямі. Канаду непакоіць арышт апазіцыйных кандыдатаў, паведамленні пра запужванні і арышты праваабаронцаў і журналістаў.

У заяве змешчаны заклік "вызваліць тых, хто быў несправядліва арыштаваны", і правесці празрыстае расследаванне абставінаў гвалту.