Канадская паліцыя выратавала жыццё Дэвіду Лі Роту

Экс-фронтмэн гурта Van Halen ледзь не згубіў прытомнасць за рулём Дарожны патруль у Антарыа заўважыў аўтамабіль, які ехаў вельмі хаатычна, таму і быў спынены. За рулём апынуўся экс-фронтмэн хэві-металічнага гурта Van Halen амаль у непрытомным стане. Як перадае NME, лекары ўсталявалі, што музыка пакутуе алергічнай рэакцыяй на арэхі - гэта і пацягнула за сабой фізічную няздольнасць кіраваць машынай.

Паліцыянт Крыс Томпсан быў адным з афіцэраў, які дапамог Лі Роту выбрацца з аўтамабіля. Ён адразу пазнаў музыку: «Я амаль адразу пазнаў хлопца з Van Halen. У мяне было рок-н-рольнае юнацтва. Але я не думаў аб тым, што гэта зорка і ўсё такое. Мне трэба было дапамагчы чалавеку, і мы з калегам выклікалі хуткую дапамогу».

www.beatles.ru