Канадскі "Цырк сонца" аспрэчыў чуткі пра продаж

Адна з самых знакамітых цыркавых кампаній у свеце - канадскі Cirque du Soleil ("Цырк сонца") - аспрэчыла звесткі пра тое, што рыхтуецца яе продаж буйным фундатарам. Чуткі ў інтэрв'ю агенцтву France Presse развеяў Рэнэ-Клод Менар, дырэктар аддзела па сувязях з грамадскасцю Cirque du Soleil: "Нам рэгулярна паступаюць камерцыйныя прапановы, і часам на гэтай глебе прарастаюць чуткі аб продажы замежнікам".

Па звестках Daily Telegraph, патэнцыйныя фундатары, сярод якіх згадваецца фінансавая кампанія з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, ацэньваюць Cirque du Soleil у два мільярды долараў.

Cirque du Soleil быў створаны ў 1984 годзе двума вулічнымі выканаўцамі і энтузіястамі - Гі Лаліберам і Даніэлем Гац'е.

З сярэдзіны 1990-х цырк атрымаў дастатковую падтрымку, каб рабіць вялікія праграмы, якія неўзабаве прынеслі яму сусветную славу: "Alegria", "Quidam", "Dralion", "Varekai", "Corteo", "Kooza". З 2006 года Cirque du Soleil паказвае ў Лас-Вегасе праграму, заснаваную на музыцы The Beatles.

Фота: www.gvendelin.com