Канадскія ўлады адмянілі льготы на сэкс у кіно
Канадская кіна- і тэлеіндустрыя пратэстуе супраць рашэння ўрада адмяніць падатковыя льготы для карцін, у якіх прысутнічаюць сцэны сэксу і гвалту. Паводле паведамленняў Reuters, прадстаўнікі індустрыі вінавацяць урад
Канады ў спробе ўвесці цэнзуру кінатвораў.
Аднак службоўцы заяўляюць, што толькі спрабуюць закрыць прабел, які дазваляе фінансаваць стужкі, што парушаюць закон.
Агулам за год падатковыя льготы ў Канадзе атрымліваюць стваральнікі больш як 1000 карцін — цікава, што сярод іх і галівудскія студыі.
Напрыклад, мюзікл "Чыкага" здымаўся ў Таронта, а "Гарбатая гара", якая была ўшанаваная трыма прэміямі "Оскар", — у Альберце, адной з правінцый Канады.
Фота: www.smh.com.au