Канаплёў папраўляе сваё здароўе ў Сочы

Уладзімір Канаплёў знаходзіцца на адпачынку ў Сочы. Пра гэта паведаміла газета “Прессбол”. Нагадаем, учора стала вядома, што спікер Палаты прадстаўнікоў Канаплёў вырашыў датэрмінова развітацца са сваёй пасадай. Ён спасылаецца на стан здароўя і “немагчымасць у сувязі з гэтым выконваць свае абавязкі на ранейшым узроўні”.

Восеньская сесія Палаты прадстаўнікоў пачнецца 2 кастрычніка. Тады і будзе разгледжана “кадравае” пытанне.