Канатаходзец прайшоў над Чыкага без страхоўкі (відэа)

Спачатку 35-гадовы Валенда прайшоў па тросе паміж дзвюма вежамі на розных берагах ракі Чыкага. Потым канатаходзец прашоў паміж вежамі будынкаў "Марына-сіці" на паўночным беразе ракі Чыкага. Тут ён закрыў вочы павязкай і адмовіўся ад страхоўкі, адзначае ВВС

Першую частку дарогі — над ракой — Валенда пераадолеў за 6 хвілінаў 52 секунды. Пры гэтым канатаходзец ішоў на вышыні звыш 150 метраў пад парывамі ​​ветру да 40 км у гадзіну. 

Адлегласць паміж вежамі "Марына-сіці", дзе ішоў без страхоўкі, гімнаст прайшоў за 1 хвіліну 17 секундаў. 

Дарэчы, дасягненні Валенды ўжо шэсць разоў траплялі ў Кнігу рэкордаў Гінэса. 

Фота — Getty i Reuters