Канцэрт Макартні у Ліверпулі наведалі 36 тысяч чалавек
Канцэрт Пола Макартні на стадыёне "Энфілд" (хатняя арэна футбольнага клуба "Ліверпуль") сабраў 36 тысяч чалавек. Былы ўдарнік Nirvana, заснавальнік гурта Foo Fighters Дэйв Грол выступіў у некалькіх кампазіцыях у якасці гітарыста і ўдарніка.
На канцэрце прысутнічалі ўдовы іншых удзельнікаў "Бітлз" - Ёка Она і Алівія Харысан. Макартні не забыўся і на сваю памерлую жонку. Перад выкананнем песні My Love музыка абвясціў: "Гэта для Лінды".
Выступ працягваўся каля дзвюх гадзін. BBC News паведамляе, што Макартні выканаў у тым ліку такія культавыя песні "Бітлз", як Drive My Car, Eleanor Rigby і Yesterday.
Нагадаю, што 14-га чэрвеня на кіеўскім Майдане Пол Макартні дасць дабрачынны канцэрт. Еўрарадыё будзе там. Сачыце за нашымі эфірамі!
Фота: www.tikonline.de