Канцэрт Rammstein можа адмяніць толькі Макей?
Мікалай Чаргінец панёс міністру культуры “пікантныя” здымкі з апошняга кліпа нямецкага гурта, каб угаварыць яго адмяніць канцэрт. Але арганізатары шоў падпарадкоўваюцца толькі Адміністрацыі прэзідэнта Грамадскі савет па маральнасці, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх канфесій Беларусі і вядомыя грамадскія дзеячы краіны, выказаліся за адмену канцэрта нямецкага гурта Rammstein. Як паведаміў Еўрарадыё сябра савета, старшыня афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец, да такога рашэння яны прыйшлі пасля прагляду канцэртнай праграмы калектыва.
Мікалай Чаргінец: “Уявіце сабе напаўголы мужык, спявае, выкручваецца з мікрафонам на сцэне — Бог з ім, гэта зараз нармальна на сцэне. Але калі перад ім становіцца на карачкі жанчына, ён задзірае ёй спадніцу, агаляе чэлес, танчыць, нешта спявае і з чэлеса вылятае семя вышэй за галаву! Гэтая ж жанчына разварочваецца і ён дае ёй чэлес у рот — гэта што, канцэрт?! І калі гэта нам тут паказалі, то паўстала пытанне: “Што мы робім?!”
Еўрарадыё датэлефанавалася да Чаргінца, калі той сядзеў у прыёмнай міністра культуры Паўла Латушкі. Гэта было ў 11.30. Паводле словаў пісьменніка, ён прынёс паказаць міністру “гарачыя” здымкі з канцэрта Rammstein і будзе пераконваць яго калі не адмяніць выступ гурта ў Мінску, то хаця б адцэнзураваць праграму нямецкага калектыва.
Мікалай Чаргінец: “Я стаю на такой пазіцыі: трэба арганізатарам канцэрта на чале з Міністэрствам культуры “прагон” гэтага канцэрта запатрабаваць і тыя нумары, якія непрыстойныя, зняць! Калі ж ёсць нешта прыстойнае — цягнецца ж да іх моладзь — і раз прададзеныя білеты, то трэба прытрымлівацца дамовы. Калі ж такога там няма, то трэба забараняць без усялякага!”
Як успрымаюць пагрозу адмены выступу Rammstein арганізатары канцэрта — Палац Рэспублікі, Еўрарадыё пацікавілася ў кіраўніка прэс-службы гэтай установы Тамары Шахназаравай. Як высветлілася, там нават і не чулі пра пасяджэнне Грамадскага савета па маральнасці і аб прынятым на ім рашэнні.
Тамара Шахназарава: “На дадзены момант да нас не паступала ніякай інфармацыі наконт таго, што адбываецца, што такі зварот мае месца. Пра ўсе дзеянні, якія вядуцца па-за межамі нашай арганізацыі датычна канцэрта Rammstein, мы не маем ніякай інфармацыі, нам яе пакуль ніхто не даў”.
Дарэчы, на правядзенне канцэрта арганізатары павінны былі атрымаць дазвол ва Ўпраўленні культуры выканкама — так званае гастрольнае пасведчанне. Без яго немагчыма арандаваць залу і пачаць прадаваць квіткі. Праўда, Палац Рэспублікі вызвалены ад атрымання пасведчання, але “дазвол на правядзенне мерапрыемства”, кажа Тамара Шахназарава, яны ў Мінгарвыканкаме атрымалі паводле ўсіх правілаў. Сёння ўсё білеты на канцэрт прададзеныя і позна казаць пра тое, што дазвол у іх забяруць.
Каб праверыць верагоднасць такога павароту падзеяў, Еўрарадыё патэлефанавала Ўладзіміру Анціповічу, начальніку аддзела па справах мастацтва, які і выдае гастрольныя пасведчанні ды дазволы. Згодна з яго словамі, той дазвол, які яны выдалі Палацу Рэспублікі на правядзенне канцэрта Rammstein, і дазволам назваць цяжка.
Уладзімір Анціповіч: “Арганізатарамі з’яўляецца Палац Рэспублікі Ўпраўлення справамі прэзідэнта. Згодна з загадам прэзідэнта, яны вызваленыя ад атрымання гастрольных пасведчанняў. І гэта быў нават не дазвол, а ўзгадненне. Там паперка была: “Просім узгадніць правядзенне канцэрта гурта Rammstein на "Арэне". Мы паставілі “Узгоднена” — ды ўсё!”
Як адзначае чыноўнік, яшчэ такога не было, каб ужо выдадзенае гастрольнае пасведчанне альбо дазвол на правядзенне канцэрта анулявалі. Што ж тычыцца “амаральнасці” Rammstein, то, кажа, у пэўным сэнсе яна ў нямецкіх музыкаў прысутнічае. І з арганізатарамі размаўлялі пра тое, каб нічога “такога” на сцэне не было. Але ў спадара Анціповіча пазіцыя такая: нешта не падабаецца — не ідзі на канцэрт.
У 14.30 Еўрарадыё яшчэ раз патэлефанавала Мікалаю Чаргінцу. Як высветлілася, ён да гэтага часу чакаў міністра культуры, седзячы ў яго прыёмнай. І папярэдзіў, што будзе сядзець там хоць да ночы. А даведаўшыся, што арганізатары канцэрта наўпрост падпарадкоўваюцца не Мінкультуры, а Адміністрацыі прэзідэнта, паабяцаў дайсці да “самага высокага” кіраўніцтва.