Канчатковы спіс спартоўцаў на Алімпіяду будзе вядомы 28 студзеня

Па стане на 25 студзеня 48 беларускіх спартоўцаў прымуць удзел у Алімпійскіх гульнях у шасці відах спорту. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў шэф беларускай місіі на зімовай Алімпіядзе-2010 Дзмітры Шычко.
Наша краіна будзе прадстаўленая ў спаборніцтвах па хакеі (23 чалавекі), біятлоне (10), фрыстайле (6), горных лыжах (2), канькабежным спорце (1) і лыжных гонках (6).

Акрамя таго, яшчэ некалькі спартоўцаў знаходзяцца ў так званым лісце чакання. Так, канькабежка Анжаліка Коцюга знаходзіцца ў гэтым спісе пад першым нумарам і рыхтуецца да Гульняў. Канчатковы склад беларускай спартовай дэлегацыі будзе вызначаны 28 студзеня.