Кандуктар вымагаў у мінчука 4 тысячы долараў

Супрацоўнікі Заводскага РУУС Мінска затрымалі кандуктара- кантралёра, які вымагаў у мінчука 4 тысячы долараў.  Як паведамляе "Інтэрфакс", каля станцыі метро "Магілёўская" міліцыянты затрымалі раней судзімага кандуктара-кантралёра, які з ужываннем сілы вымагаў у мінчука грошы.

Разам з кандуктарам быў яшчэ адзін зламыснік, асоба якога яшчэ не ўсталяваная. На кандуктара пачалі крымінальную справу паводле арт. 208 "Вымагальніцтва" Крымінальнага кодэкса.

Дарэчы, гэта не адзіны факт на гэтым тыдні, калі ў зводцы РУЎС Заводскага раёна фігуруюць кандуктары. У тралейбусе маршруту №3 зламыснік скраў у кандуктара 500 праязных талонаў на суму 300 тысяч рублёў, распачатая крымінальная справа.