Кандыдата ў дэпутаты аштрафавалі за стыпендыю
Зміцер Ясевіч, які балатуецца ў Мінскі гарсавет ад кааліцыі "Новае Пакаленне" па выбарчай акрузе №3, атрымаў штраф за неаплочаныя падаткі са стыпэндыі. Сайт "Новага пакалення" паведамляе, што Яскевіч навучаецца ў Еўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Падаючы дакументы для рэгістрацыі, у дэкларацыі аб прыбытках ён пазначыў наяўнасць стыпендыі.
Падатковая інспэкцыя Завадскога раёна Мінска палічыла злачынсівам наяўнасць стыпендыі, неабкладзенай падаткам, і прызначыла кандыдату ў дэпутаты штраф — 43 тысячы 750 рублёў. Звыш за тое, Яскевіч абавязаны сплаціць 864 тысячы рублёў падатку за прыбыткі, атрыманыя за мяжой.
Сам Зміцер Яскевіч сцвярджае, што паводле беларускага заканадаўства стыпендыя падаткамі не абкладаецца. Ён збіраецца аспрэчваць рашэнне падатковай інспекцыі.