Кандыдатам дазволяць траціць на кампанію свае грошы?

Лідзія Ярмошына лічыць магчымым стварэнне індывідуальных фінансавых фондаў кандыдатаў і нават падтрымала б гэта пытанне.
Як распавяла старшыня Цэнтрвыбаркама ў інтэрв’ю газеце “Обозреватель”, Беларусі неабходна сыходзіць ад поўнага бюджэтнага фінансавання ўсіх кандыдатаў. У каго ёсць свае грошы — няхай траціць іх.

Тады, на думку Ярмошынай, выбарчыя кампанія будуць больш яркімі і прыкметнымі. Цяпер жа самі выбаршчыкі скардзяцца, што выбары вельмі сумныя.

Разам з тым Ярмошына адзначыла, што выбары на свае грошы — гэтае не ідэальнае рашэнне, але мы прыйдзем да гэтага".

Нагадаем, на дадзены момант усім кандыдатам дазваляецца траціць на кампанію толькі тыя грошы, якія ім дае дзяржава.