Кандыдатамі ў дэпутаты Мінгарсавета сталі 6 прадстаўнікоў Партыі БНФ

Кандыдатамі ў дэпутаты Мінскага гарсавета зарэгістраваныя 6 прадстаўнікоў Партыі БНФ. Як інфармуе БелаПАН, імі сталі Аляксей Янукевіч, Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, Вадзім Канапацкі, Сяргей Карповіч, Арцём Лява.

З сябраў Партыі БНФ адмову ў рэгістрацыі атрымаў толькі кіраўнік моладзевай арганізацыі Андрэй Крэчка. У яго не быў задэклараваны аўтамабіль.