Кандыдатамі ў прэзідэнты Ірана зарэгістраваліся 475 чалавек
Папярэднюю рэгістрацыю на выбарах прэзідэнта Ірана прайшлі 475 чалавек, у тым ліку 42 жанчыны. Іх кандыдатуры зараз мае разгледзець Савет вартавых канстытуцыі, які складаецца з прадстаўнікоў ісламскага духавенства і юрыстаў.
Хто з кандыдатаў будзе дапушчаны да выбараў, стане вядома 20-21 траўня.
Такая колькасць жадаючых пазмагацца за прэзідэнцкае крэсла не новая для Ірана. На мінулых выбарах папярэднюю рэгістрацыю прайшлі больш за тысячу чалавек. Аднак у выбарчыя бюлетэні патрапілі імёны толькі сямі кандыдатаў.
Сёлета галоўнымі сапернікамі лічацца дзейсны прэзідэнт краіны Махмуд Ахмадзінеджад, былы спікер парламента Махдзі Карубі, былы камандуючы Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі Махсен Рэзаі і экс-прэм'ер Мір Хасейн Мусаві. Выбары прэзідэнта Ірана прызначаныя на 12 чэрвеня.
Lenta.ru