Кандыдаты на прэзідэнта пачынаюць перадвыбарчую агітацыю
Ад сённяшняга дня, 19 лістапада кандыдаты на прэзідэнта пачынаюць перадвыбарчую агітацыю. Яны маюць роўна месяц на тое, каб пераканаць выбарчышкаў у тым, што іхная кандыдатура найлепшая. Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 19 снежня. Нагадаем, усяго зарэгістравана 10 кандыдатаў. Гэта Рыгор Кастусёў, Аляксандр Лукашэнка, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Дзмітры Ус і Віктар Цярэшчанка.