Канец свету могуць адмяніць за 9 мільярдаў долараў
Навукоўцы, якія працуюць над запускам Вялікага адроннага калайдэра, атрымалі ананімныя лісты з пагрозай смерці, калі яны не закрыюць праект. Справа ў тым, што шмат хто чакае канца свету ў дзень запуску калайдэра. Наколькі Вялікі адронны калайдэр можа быць небяспечным для чалавека – з такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да фізіка, акадэміка Аляксандра Вайтовіча, экс-прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук. На думку Аляксандра Паўлавіча, адроннага калайдэра баяцца ня трэба, бо, па-першае, выпрабаванні будуць праходзіць на глыбіні 100 метраў, а, па-другое, памеры даследаванняў вельмі малыя:
“Адразу магу сказаць, што ніхто не павінен баяцца запуску гэтага адроннага калайдэра. Галоўнай мэтай калайдэра будзе сутыкненне на вялікіх хуткасцях дзвюх часціц. Падчас гэтага чакаецца, што адбудуцца працэсы, якія ніколі ніхто яшчэ не назіраў. Аднак вельмі важна, што ўсе працэсы будуць праходзіць у вельмі маленькіх памерах, таму і нічога страшнага для чалавека там не можа ўзнікнуць”.
На днях кіраўнік праекта, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Фрэнк Вільчэк атрымаў ананімныя лісты ад людзей, якія баяцца, што запуск адроннага калайдэра выкліча канец свету. А вось кіраўніку прэс-службы праекта даслалі ліст з прапановай атрымаць амаль 9 мільярдаў долараў за закрыццё праекта. Як ставяцца да такіх “грашовых” аргументаў супраць навуковых праектаў самі навукоўцы, пракаментаваў Еўрарадыё акадэмік Вайтовіч.
“Гэта ж, як кажуць, ананімка. А ў ёй можна шмат чаго напісаць. У свой час, калі мы ў Акадэміі навук распрацоўвалі лазеры, шмат хто з беларусаў быў напалоханы гэтымі даследаваннямі. А некаторыя нават успрымалі лазеры як панацэю ад сваіх уласных хваробаў і прыходзілі да нас і прасілі “пасвяціць” на іх, каб яны павылечваліся”.
Як бы там ні было, а запуск Вялікага адроннага калайдэра, які, дарэчы, знаходзіцца на тэрыторыі Францыі і Швейцарыі, плануецца на 10 верасня. Пажывем, як кажуць, пабачым, ці настане канец света ў бліжэйшую сераду