Кангрэс ЗША на 45% скараціў фінансаванне супрацьракетнай абароны ў Еўропе
Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША на 45% скараціла фінансаванне супрацьракетнай абароны ў Еўропе.
Пра гэта стала вядома пасля прыняцця законапраекта аб асігнаваннях на абарону на 2008 год. Выдаткі, якія планаваў Белы дом на стварэнне пазіцыйнага раёна, уключаючы базу ракет-перахватчыкаў у Польшчы і радар у Чэхіі, скарочаныя з 310 да 139 мільёнаў долараў.
Агульны аб’ём асігнаванняў на абарону на наступны год зацверджаны ў памеры 459,6 мільярдаў долараў.
Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША адзначыла ў законапраекце, што зараз “зарана выдзяляць фінансаванне ў поўным аб’ёме для еўрапейскага кампанента супрацьракетнай абароны, з улікам няпэўнай сітуацыі вакол праграмы”.
РИА “Новости”