Канстанцін Сумар: прынята рашэнне аб ільготным праездзе для студэнтаў

Старшыня Брэсцкага аблвыканкаму Канстанцін Сумар на ўчорашняй сустрэчы з выбаршчыкамі ў пінскім гарадскім доме культуры абвесціў, што прынята рашэнне аб ільготным праездзе для студэнтаў на грамадскім транспарце.  Спадар Сумар заявіў, што праз дзень-другі студэнты і навучэнцы за праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце будуць плаціць 50% ад кошту праезду. Кіраўнік Брэсцкай вобласці падкрэсліў, што пакуль рашэнне прынята на мясцовым ўзроўні, а адпаведнае пастанова ад рэспубліканскіх органаў кіравання будзе падрыхтавана ў хуткім часе.