Канстытуцыйны суд пастанавіў адхіліць прэзідэнта Малдовы ад улады
24 верасня Канстытуцыйны суд Малдовы пастанавіў часова прыпыніць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы Ігара Дадона, піша zdg.md.
З адпаведным хадайніцтвам у Канстытуцыйны суд звярнуліся прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі. Нагодай для заявы стала тое, што Дадон паўторна адмовіўся прызначыць на пасады двух міністраў, якіх 18 верасня прапанаваў старшыня кіруючай Дэмакратычнай партыі Уладзімір Плахатнюк.
Дадон адмовіўся прызначаць Сільвію Раду міністрам аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, а Мікалая Чубука — міністрам сельскай гаспадаркі, рэгіянальнага развіцця і навакольнага асяроддзя.