Кантрабандыст вёз гарэлку пад капотам аўто

Брэсцкія памежнікі ў пункце пропуску "Олтуш" пры афармленні аўтамабіля, які рухаўся з Украіны, знайшлі схаваны тавар.  Грамадзянін нашай краіны ў салоне аўтамабіля, пад капотам і ў багажніку спрабаваў правезці 46 бутэлек гарэлкі "Хорціца", 60 пакетаў віна і каля 100 піратэхнічных вырабаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.