Кантрабандысты цяпер возяць з Беларусі цыгарэты фурамі

У Беларусі актывізуецца кантрабанда тытунёвых вырабаў. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Ўладзімір Гошын. Па ягоных словах, калі раней былі дробныя партыі мікрааўтобусамі, цяпер пайшлі фуры. Прадстаўнік Мытнага камітэту распавёў, што толькі ў кастрычніку-лістападзе было канфісакваана больш за 21 млн штук цыгарэт. Пры гэтым, у папярэднія гады беларуская мытня адбірала ў год каля 20-30 млн штук цыгарэт.

Актывізацыю кантрабандыстаў Гошын звязаў з коштавай палітыкай у краінах Заходняй Еўропы. Цыгарэты там вельмі дарагія, таму нелегальны правоз цыгарэт — гэта вельмі высокапрыбытковы бізнэс. Па інфармацыі чыноўніка, сабекошт пачка цыгарэт складае 50 цэнтаў, у то час як яго кошт, напрыклад, у Вялікабрытаніі $10.

Інтэрфакс