Кантралёры будуць адрозніваць школьнікаў ад студэнтаў "на вока"
Пакуль што іншых спосабаў адрозніваць "платнікаў"-студэнтаў ад ільготнікаў-школьнікаў не існуе.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік упраўлення арганізацыі перавозак “Мінсктрансу” Сяргей Ясінскі:
Ясінскі: "Дзейнічае з учорашняга дня. Сістэму хутка адладзіць не атрымалася, канешне. Але, мяркую, да пятніцы яна будзе прадстаўлена. Пакуль адрозніваем візуальна".