Капіталізацыя рынку крыптавалют перавысіла 500 млрд долараў
Капіталізацыя рынку ўсіх існуючых на сённяшні дзень крыптавалют складае 510,7 млрд долараў. Пры гэтым у жніўні яна была меншая на $350 млрд, паведамляе сайт ria.ru, які спасылаецца на дадзеныя сэрвісу CoinMarketCap. Адзначаецца, што новы рэкорд капіталізацыі рынку быў дасягнуты пасля значнага росту шэрагу крыптавалют.
Першае месца традыцыйна займае біткоін — больш за $275 млрд (больш за 50%). Капіталізацыя Ethereum ацэньваюць на 71,1 млрд долараў. На трэцім месцы Bitkoin Cash — больш за 21 млн долараў, на чацвёртым месцы — Ripple, у якога $22,5 млрд, на пятым месцы — Litecoin з 16,6 млрд долараў.