Капітанам мінскага “Дынама” стане Ёзэф Штумпел

У наступным сезоне КХЛ капітанам мінскага “Дынама” стане славацкі легіянер Ёзэф Штумпел. Пра гэта на прэс канферэнцыі ў Мінску заявіў трэнер сталічнага хакейнага клуба Марэк Сікора.
Сікора: "Ён гэтага яшчэ не ведае, але я хачу назначыць яго. Штумпела. Намеснікамі капітана будуць Віктар Касцючонак і Андрэй Міхалёў".

У якасці капітана Ёзэф Шумпел дэбютаваў падчас "Кубка прэзідэнта Казахстана", дзе сапернікамі "Дынама" былі аднаклубнікі з Рыгі, а таксама "Атлант" і "Барыс". У Астане "дынамаўцы" занялі 1 месца па выніках папярэдняга раўнда, але ў фінале саступілі гаспадарам па булітах.