Капрамонт у кватэрах будуць праводзіць за грошы жыльцоў

Камунальшчыкі рыхтуюць праект указу аб выдзяленні жыльцам крэдытаў на правядзенне капрамонту ў кватэрах. Менавіта на жыльцоў збіраюцца перакласці фінансаванне ўсіх прац, якія праводзяцца ўнутры кватэр, у тым ліку па замене труб, шыбаў, усталёўцы лічыльнікаў.

Як паведаміў галоўны інжынер Упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама Віктар Вараб'ёў, пры выдзяленні крэдыту з сумы, неабходнай на правядзенне прац, будзе вылічвацца сума плацяжоў, якія, пачынаючы з 2000 года, жыльцы выплочвалі на “капрамонт”.

“Заўтра тваёй краіны”