Карагін: Галоўным прадпрымальнікам Беларусі была і застаецца дзяржава
Беларускія прадпрымальнікі — сціплыя, цярплівыя і не схільныя да авантураў людзі. Пра тое, ці прадпрымальныя беларусы, у інтэрв'ю Еўрарадыё разважае Уладзімір Карагін
Уладзімір Карагін — старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва. У прадпрымальніцтве 23 гады.
Сацыялагічныя даследаванні паказалі, што ў сярэднестатыстычнага беларуса пасіўнасць дамінуе над актыўнасцю. Прадпрымальнікі ж — гэта па азначэнні людзі актыўныя, рызыкоўныя, прадпрымальныя. Яны — нейкія асаблівыя беларусы? Ці, можа, увогуле не беларусы?
Карагін: Я займаюся развіццём прадпрымальніцтва ўжо 23 гады і заўсёды даследаваў гэтую тэму. І я прыйшоў да высновы, што беларусам уласцівыя добрыя прадпрымальніцкія здольнасці. Так, беларусы прадпрымальныя. Але прадпрымальніцтва па-беларуску мае сваю спецыфіку.
Беларусы не вельмі схільныя да авантураў. Яны вельмі грунтоўныя, вельмі адказныя. Таму для эфектыўнага развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі патрэбныя пэўныя ўмовы: беларусы хочуць бачыць падтрымку дзяржавы не толькі на словах, але і на справе.
У Беларусі ж усе гэтыя гады ўрад прапаноўваў займацца прадпрымальніцтвам на свой страх і рызыку — без аніякіх гарантый і фінансавання прадпрымальніцкай актыўнасці. А вось якраз гэтага беларусы і не любяць. Яны вельмі асцярожныя, вельмі чуллівыя да тых словаў, якія кажуць пра прадпрымальніцтва, і да тых дзеянняў, якія прадпрымае ўрад.
Вось чаму каб прадпрымальніцтва было развітае, урад павінен вельмі дакладна артыкуляваць гэта, прымаць ясныя, выразныя, прамыя законы. І, канечне, як ва ўсіх краінах свету — фінансава падтрымліваць рызыковыя праекты.
Ці адрозніваюцца беларускія прадпрымальнікі ад прадпрымальнікаў іншых краінаў? Вось вы кажаце, што нават самыя прадпрымальныя беларусы, прадпрымальнікі, не дастаткова рызыкоўныя — акуратныя… Гэта такая наша спецыфіка?
Так, напэўна. Нас да гэтага прывучыла гісторыя нашай краіны. Бо праз нашу ж краіну праходзілі розныя ваенныя канфлікты, прадпрымальнікі ўвесь час гублялі ўсю сваю маёмасць і багацце. Кастрычніцкая рэвалюцыя і наступны за ёй сталінскі тэрор фізічна ліквідавалі ўсю асноўную масу прадпрымальнікаў і іх родных.
Цэлых тры пакаленні людзей запар не ведалі, што такое — быць прадпрымальнікам, быць працадаўцам, быць уладальнікам прыладаў працы, будынкаў, нерухомасці. Уяўляеце, якая была цяжкая перад намі задача? У гэтыя гады з'явілася магчымасць развіваць прадпрымальніцкую ініцыятыву, але ў нас абсалютна не было аніякага генетычнага досведу.
Ніхто не атрымаў спадчыны, ніхто не выхоўваўся ў асяродку прадпрымальніцкай культуры. І нам давялося па крупінках рэанімаваць гэты працэс. Развіваючы прадпрымальніцтва, мы ўзнаўляем прадпрымальніцкую культуру Беларусі.
Колькі ўвогуле сёння ў Беларусі прадпрымальнікаў?
Сёння ў нас 72 тысячы малых прадпрыемстваў, заснаваных прыватным сектарам эканомікі, каля 6 тысяч сярэдніх прадпрыемстваў і 218 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Каля 9% ВУП рэспублікі дае малы бізнес. А вось у падаткавых паступленнях больш за 16% паступае выключна з малага бізнесу — ад індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў. То бок, гэтая лічба паказвае, што амаль у 2 разы больш збіраецца падаткаў, чым трэба было б збіраць, няма стымулявання.
Але трэба сказаць, што сярод беларускіх прадпрымальнікаў няма алігархаў, як у Расіі. Нам дзяржава не дазволіла ўвайсці ў цэлы шэраг сектароў эканомікі.
Галоўным прадпрымальнікам Беларусі была і застаецца дзяржава. Яна сябе бачыць самым галоўным прадпрымальнікам. І як толькі з'яўляецца нейкая выгадная ніша — ці то продаж медыкаментаў, ці то дрэваапрацоўка — дзяржава тут жа ўлазіць. Разбурае прыватны сектар эканомікі сваёй дзейнасцю — фінансуе буйныя прадпрыемствы, стварае ім ільготы. І займае дамінуючую нішу на рынку.
Пасля гэтага дзяржаўныя прадпрыемствы спусташаюцца і ўлада ізноў кажа: «Прадпрымальнікі, вярніцеся ў гэтую сферу». Так паўтаралася ўжо некалькі разоў.
Пра гэты бок прадпрымальніцкай дзейнасці беларусы мала ведаюць. Таму дзве прычыны. Калі штосьці робіцца, то заўсёды ў сродках масавай інфармацыі ўзгадваецца роля дзяржаўных структур у гэтым і не ўзгадваюцца прадпрымальнікі. А самі прадпрымальнікі ніколі пра гэта не скажуць, таму што яны сціплыя, добрасумленныя людзі і не хочуць выпінаць гэты бок сваёй дзейнасці.
Вельмі многія прадпрымальнікі ўдзельнічаюць у развіцці сваіх рэгіёнаў, сваіх гарадоў. Праўда, часам гэта прымусова, супраць чаго мы, канечне, выступаем.
Стартавыя грошы, канечне, прасцей зарабіць у гандлі. Таму што ў вытворчасць трэба ўкладваць вельмі шмат грошай — у памяшканні, інфраструктуру… У гандлёвых жа аперацыях трэба меншы стартавы капітал, але там большая канкурэнцыя: 30% гандлёвых прадпрыемстваў са сферы грамадскага харчавання — нерэнтабельныя.
Але ўсё ж такі Беларусь і тут адрозніваецца. Уявіце сабе, што толькі 42% малага бізнесу ў Беларусі займаецца гандлем. Дзяржава часта кажа — ажно 42%! Але мы кажам — толькі 42%. Таму што еўрапейскі малы бізнес на 60% — гэта гандаль. У Расіі на 70% малы бізнес займаецца гандлем.
То бок, мы менш за ўсё займаемся гандлем, і, паводле вытворчых паказчыкаў, 24% беларускага прыватнага малага бізнесу займаецца вытворчасцю нейкіх вырабаў і прыкладна столькі ж адсоткаў яшчэ і паслугамі. То бок, насамрэч па гэтых параметрах мы — наадварот, самая вытворчая краіна ў свеце.
Сёння ІП стала менш. Ці значыць гэта, што і прадпрымальных людзей у Беларусі стала менш? Ці яны проста прытаіліся і чакаюць… Альбо чымсьці іншым займаюцца?
Няпраўда, статыстыка кажа пра тое, што прадпрымальнікаў становіцца больш. Індывідуальных — у тым ліку. Гэта, канечне, трохі штучны рост, таму што павелічэнне ідзе за кошт прадаўцоў. Калі была забароненая наёмная праца і ІП не мог наймаць нікога, акрамя членаў сям'і, — тады многія прадаўцы былі стымуляваныя і сталі прадпрымальнікамі.
Трэба сказаць, што прадпрымальнікаў, натуральна, вельмі закрануў крызіс. У іх сёння абмежаваныя магчымасці атрымоўваць крэдыты ў банках пры высокіх стаўках працэнтаў, цяжка ствараць новыя праекты… Вось цяпер зачынены Чаркізаўскі рынак у Расіі — дзесяткі тысяч беларускіх прадпрымальнікаў пазбавіліся традыцыйных шляхоў пастаўкі тых тавараў, якія яны прывозілі на беларускія рынкі і ў крамы.
Але вы ўяўляеце, наколькі гнуткія прадпрымальнікі? Імгненна склаўся рынак у Гродне. За адзін тыдзень. І ўжо сёння тавары паступаюць з Гродзенскага рэгіёна. А частка прадпрымальнікаў хоча заняцца вывазам тавараў вытворчых беларускіх прадпрыемстваў на рынкі Расіі, туды, дзе беларуская прадукцыя карыстаецца попытам.
І вось мы цяпер сур'ёзна абмяркоўваем з урадам меры спрашчэння атрымання тавараў у беларускіх прадпрыемстваў і вываза іх за межы Беларусі індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Беларускія прадпрымальнікі — далёка не маладыя людзі
Як увогуле можа рэалізаваць сябе ў Беларусі прадпрымальны чалавек? Якія
ёсць магчымасці, апроч таго, каб гандляваць ці быць індывідуальным
прадпрымальнікам? Вось калі я — актыўны малады чалавек, адчуваю ў сабе
сілы рабіць бізнес, чым бы вы мне параілі заняцца?
Тут ужо залежыць ад асабістых індывідуальных здольнасцяў — ад асабістага досведу, ад адукацыі, наяўнасці сувязяў, кантактаў сярод дзелавых людзей. Сёння беларускім прадпрымальнікам няпроста, асабліва моладзі. Я вельмі перажываю за моладзь, бо калі мы праводзім прадпрымальніцкія з'езды, мы бачым у зале людзей ва ўзросце 45-55 год. І гэта нас вельмі непакоіць.
Гэта такі сёння ўзрост прадпрымальнікаў у Беларусі?
На жаль, так. Што тычыцца менавіта ўладальнікаў прадпрыемстваў — гэта далёка ўжо не маладыя людзі. Моладзь часта не вытрымлівае. Папрацаваўшы год-паўтары, многія разараюцца і кажуць — не, такая рызыка не для мяне.
Дык вось моладзі я рэкамендую прайсці тры этапы. Па-першае, рабіць бізнес с кімсьці — то бок, уваходзіць у партнёрства, спачатку працуеш на кагосьці, пасля — працуеш з кімсьці, партнёрства. І ўжо трэці этап — працаваць на сябе.
Не рызыкаваць з самага пачатку, не браць на сябе абсалютна ўсю рызыку, а ўладкоўвацца ў кампаніі, шукаць партнёрскія сувязі і, канечне, набірацца досведу. Таму што цяжкая, грувасткая сістэма заканадаўства, высокая ступень рызыкі, цяжкая даступнасць рэсурсаў для адкрыцця бізнесу ў новых напрамках — гэта вялікая перашкода.
Самым моладзевым бізнесам у Беларусі з'яўляюцца высокія тэхналогіі. Таму шмат маладых людзей мы назіраем у IT-сектары. Некалькі кампаній, якія зарэгістраваліся ў Парку высокіх тэхналогій, — гэта моладзевыя кампаніі. Узрост іх заснавальнікаў — 25-27 год, а працаўнікоў — 22-23 гады. Усё, што тычыцца мабільнай сувязі, сістэмы тэлекамунікацый… Сектар шоўбізнесу, індустрыя забаваў — таксама больш прадстаўленыя моладзевым бізнесам. І спажыўцы гэтага сектару, натуральна, таксама моладзь.
Мы ў Саюзе прадпрымальнікаў спадзяемся на нашую беларускую моладзь. Мы бачым, што сярод іх ёсць шмат добрасумленных, актыўных, ініцыятыўных людзей. Нас непакоіць, што часам дзяржава можа патушыць гэтую ініцыятыву. Нас непакоіць, што часам гэтыя людзі, папрацаваўшы год-два ў Беларусі, з’язджаюць у Маскву, Санкт-Пецярбург ці Еўропу, дзе іх ініцыятыва лепш падтрымліваецца, чым у нас у краіне.
Вы кажаце, што вас непакоіць тое, што дзяржава можа патушыць запал маладых людзей. Але калі паглядзець з іншага боку… Магчыма, ўлада, наадварот, сваімі перашкодамі падштурхоўвае беларусаў станавіцца яшчэ больш прадпрымальнымі — і такім чынам развівае гэтую рысу ў беларусах?
Магчыма і так. Сярод беларускіх прадпрымальнікаў ніколі не было звышпрыбыткаў… І мы самі, прадпрымальнікі, ужо некалькі год фармулюем нацыянальную платформу бізнесу Беларусі. Гэта цэлы пакет комплексных сістэмных прапановаў для ўраду, што трэба зрабіць. Гэта вельмі дакладныя пытанні — звязаныя з умацаваннем адказнасці дзяржавы, падаткавым рэгуляваннем, доступам да інфармацыі. Гэта зніжэнне штрафных санкцый і г.д. І гэта дае свае вынікі.
Наш прэзідэнт валодае актыўнай прадпрымальніцкай ініцыятывай, але я не ўпэўнены, што ў яго хапіла б волі і цярплівасці даводзіць нейкія пачынанні да канца. І ён у прынцыпе прыхільнік дзяржаўнага сектара эканомікі. Ён лічыць, што дзяржаўны сектар больш эфектыўны. У яго захавалася яшчэ такая ілюзія, што калі гэта дзяржаўнае прадпрыемства, то гэта больш высокая форма ўласнасці і больш эфектыўная. Хаця жыццё паказвае адваротныя рэзультаты.
Сённяшні малады беларус адрозніваецца ад таго беларуса, што быў раней: ён больш актыўны, больш прадпрымальны, больш рызыкоўны. Гэта значыць, што ў Беларусі стане больш прадпрымальнікаў? То бок, гэта ад унутраных якасцяў залежыць ці тут больш важныя ўмовы ў краіне?
Безумоўна, у нас падрастаюць новыя беларусы — гэта людзі з еўрапейскай ментальнасцю, добрым разуменнем тых глабальных працэсаў, што адбываюцца ў свеце... Але тут важныя і спрадвечна беларускія якасці — шырокі далягляд, адукаванасць, талерантнасць, цярплівасць, магчымасць прыстасоўвацца да асяроддзя…
Як прадпрымальнасць адпавядае талерантнасці? Як гэтыя дзве рысы характару спалучаюцца — яны ж супярэчаць адна адной?
Я мяркую, што ў Беларусі ўсё роўна не будуць развівацца драпежніцкія формы прадпрымальніцкай актыўнасці, якія мы бачым у Расіі, калі любой цаной дасягаецца прыбытак, без уліку інтарэсаў людзей. Так сфармавана нашая культура, што мы вельмі лаяльныя да любой рэлігіі, да любой культуры… Людзі ўсіх нацыянальнасцяў адчуваюць сябе тут дастаткова ўтульна. І гэтую танальнасць задаюць беларусы.
У Беларусі доўгі час жылі яўрэі — а яны вельмі прадпрымальныя. Беларусам побач з імі не трэба было быць прадпрымальнымі. Ці мы, наадварот, ад іх чамусьці вучыліся?
Даследуючы гісторыю прадпрымальніцтва Мінска і іншых рэгіёнаў, мы ведаем, што сфера гандлю, прыватных кавярняў, рэстаранчыкаў, швейных паслугаў — гэта традыцыйна было справай людзей яўрэйскай нацыянальнасці. І масавы сыход яўрэйскай часткі насельніцтва з Беларусі ў Ізраіль і Амерыку, безумоўна, нанёс пэўную шкоду.
Але цяпер мы назіраем цікавую тэндэнцыю, што тыя людзі і іх нашчадкі ізноў прыязджаюць у Беларусь... І супрацоўніцтва паміж беларусамі і яўрэямі развіваецца, і, вядома, гэта кампенсуе інэртныя складнікі беларускай ментальнасці.
На стыку такіх дзелавых культур, безумоўна, нараджаецца штосьці новае. Але гэта ўжо не паўтор нейкіх старых традыцый. Бізнес не дзеліцца па нацыянальнасцях. Нацыі могуць узаемададаваць адна адну ў дзелавой актыўнасці.
Уладзімір Карагін — старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва. У прадпрымальніцтве 23 гады.
Сацыялагічныя даследаванні паказалі, што ў сярэднестатыстычнага беларуса пасіўнасць дамінуе над актыўнасцю. Прадпрымальнікі ж — гэта па азначэнні людзі актыўныя, рызыкоўныя, прадпрымальныя. Яны — нейкія асаблівыя беларусы? Ці, можа, увогуле не беларусы?
Карагін: Я займаюся развіццём прадпрымальніцтва ўжо 23 гады і заўсёды даследаваў гэтую тэму. І я прыйшоў да высновы, што беларусам уласцівыя добрыя прадпрымальніцкія здольнасці. Так, беларусы прадпрымальныя. Але прадпрымальніцтва па-беларуску мае сваю спецыфіку.
Беларусы не вельмі схільныя да авантураў. Яны вельмі грунтоўныя, вельмі адказныя. Таму для эфектыўнага развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі патрэбныя пэўныя ўмовы: беларусы хочуць бачыць падтрымку дзяржавы не толькі на словах, але і на справе.
У Беларусі ж усе гэтыя гады ўрад прапаноўваў займацца прадпрымальніцтвам на свой страх і рызыку — без аніякіх гарантый і фінансавання прадпрымальніцкай актыўнасці. А вось якраз гэтага беларусы і не любяць. Яны вельмі асцярожныя, вельмі чуллівыя да тых словаў, якія кажуць пра прадпрымальніцтва, і да тых дзеянняў, якія прадпрымае ўрад.
Вось чаму каб прадпрымальніцтва было развітае, урад павінен вельмі дакладна артыкуляваць гэта, прымаць ясныя, выразныя, прамыя законы. І, канечне, як ва ўсіх краінах свету — фінансава падтрымліваць рызыковыя праекты.
Ці адрозніваюцца беларускія прадпрымальнікі ад прадпрымальнікаў іншых краінаў? Вось вы кажаце, што нават самыя прадпрымальныя беларусы, прадпрымальнікі, не дастаткова рызыкоўныя — акуратныя… Гэта такая наша спецыфіка?
Так, напэўна. Нас да гэтага прывучыла гісторыя нашай краіны. Бо праз нашу ж краіну праходзілі розныя ваенныя канфлікты, прадпрымальнікі ўвесь час гублялі ўсю сваю маёмасць і багацце. Кастрычніцкая рэвалюцыя і наступны за ёй сталінскі тэрор фізічна ліквідавалі ўсю асноўную масу прадпрымальнікаў і іх родных.
Цэлых тры пакаленні людзей запар не ведалі, што такое — быць прадпрымальнікам, быць працадаўцам, быць уладальнікам прыладаў працы, будынкаў, нерухомасці. Уяўляеце, якая была цяжкая перад намі задача? У гэтыя гады з'явілася магчымасць развіваць прадпрымальніцкую ініцыятыву, але ў нас абсалютна не было аніякага генетычнага досведу.
Ніхто не атрымаў спадчыны, ніхто не выхоўваўся ў асяродку прадпрымальніцкай культуры. І нам давялося па крупінках рэанімаваць гэты працэс. Развіваючы прадпрымальніцтва, мы ўзнаўляем прадпрымальніцкую культуру Беларусі.
Колькі ўвогуле сёння ў Беларусі прадпрымальнікаў?
Сёння ў нас 72 тысячы малых прадпрыемстваў, заснаваных прыватным сектарам эканомікі, каля 6 тысяч сярэдніх прадпрыемстваў і 218 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Каля 9% ВУП рэспублікі дае малы бізнес. А вось у падаткавых паступленнях больш за 16% паступае выключна з малага бізнесу — ад індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў. То бок, гэтая лічба паказвае, што амаль у 2 разы больш збіраецца падаткаў, чым трэба было б збіраць, няма стымулявання.
Але трэба сказаць, што сярод беларускіх прадпрымальнікаў няма алігархаў, як у Расіі. Нам дзяржава не дазволіла ўвайсці ў цэлы шэраг сектароў эканомікі.
Галоўным прадпрымальнікам Беларусі была і застаецца дзяржава. Яна сябе бачыць самым галоўным прадпрымальнікам. І як толькі з'яўляецца нейкая выгадная ніша — ці то продаж медыкаментаў, ці то дрэваапрацоўка — дзяржава тут жа ўлазіць. Разбурае прыватны сектар эканомікі сваёй дзейнасцю — фінансуе буйныя прадпрыемствы, стварае ім ільготы. І займае дамінуючую нішу на рынку.
Пасля гэтага дзяржаўныя прадпрыемствы спусташаюцца і ўлада ізноў кажа: «Прадпрымальнікі, вярніцеся ў гэтую сферу». Так паўтаралася ўжо некалькі разоў.
Беларускія прадпрымальнікі — людзі сціплыя
Акрамя гэтага, нашыя прадпрымальнікі сацыяльна актыўныя. Апытанні паказваюць, што 70% беларускіх прадпрымальнікаў так ці інакш удзельнічаюць у дабрачыннай дзейнасці: дапамагаюць спартыўным клубам, дзецям, школам. Беларускія прадпрымальнікі стварылі 12 прыватных ВНУ.Пра гэты бок прадпрымальніцкай дзейнасці беларусы мала ведаюць. Таму дзве прычыны. Калі штосьці робіцца, то заўсёды ў сродках масавай інфармацыі ўзгадваецца роля дзяржаўных структур у гэтым і не ўзгадваюцца прадпрымальнікі. А самі прадпрымальнікі ніколі пра гэта не скажуць, таму што яны сціплыя, добрасумленныя людзі і не хочуць выпінаць гэты бок сваёй дзейнасці.
Вельмі многія прадпрымальнікі ўдзельнічаюць у развіцці сваіх рэгіёнаў, сваіх гарадоў. Праўда, часам гэта прымусова, супраць чаго мы, канечне, выступаем.
Беларусь — самая вытворчая краіна ў свеце?
У нас прадпрымальнікаў і прадпрымальнасць часта асацыююць менавіта з гандлем. Гэта толькі ў Беларусі так ці ў астатніх краінах таксама?Стартавыя грошы, канечне, прасцей зарабіць у гандлі. Таму што ў вытворчасць трэба ўкладваць вельмі шмат грошай — у памяшканні, інфраструктуру… У гандлёвых жа аперацыях трэба меншы стартавы капітал, але там большая канкурэнцыя: 30% гандлёвых прадпрыемстваў са сферы грамадскага харчавання — нерэнтабельныя.
Але ўсё ж такі Беларусь і тут адрозніваецца. Уявіце сабе, што толькі 42% малага бізнесу ў Беларусі займаецца гандлем. Дзяржава часта кажа — ажно 42%! Але мы кажам — толькі 42%. Таму што еўрапейскі малы бізнес на 60% — гэта гандаль. У Расіі на 70% малы бізнес займаецца гандлем.
То бок, мы менш за ўсё займаемся гандлем, і, паводле вытворчых паказчыкаў, 24% беларускага прыватнага малага бізнесу займаецца вытворчасцю нейкіх вырабаў і прыкладна столькі ж адсоткаў яшчэ і паслугамі. То бок, насамрэч па гэтых параметрах мы — наадварот, самая вытворчая краіна ў свеце.
Сёння ІП стала менш. Ці значыць гэта, што і прадпрымальных людзей у Беларусі стала менш? Ці яны проста прытаіліся і чакаюць… Альбо чымсьці іншым займаюцца?
Няпраўда, статыстыка кажа пра тое, што прадпрымальнікаў становіцца больш. Індывідуальных — у тым ліку. Гэта, канечне, трохі штучны рост, таму што павелічэнне ідзе за кошт прадаўцоў. Калі была забароненая наёмная праца і ІП не мог наймаць нікога, акрамя членаў сям'і, — тады многія прадаўцы былі стымуляваныя і сталі прадпрымальнікамі.
Трэба сказаць, што прадпрымальнікаў, натуральна, вельмі закрануў крызіс. У іх сёння абмежаваныя магчымасці атрымоўваць крэдыты ў банках пры высокіх стаўках працэнтаў, цяжка ствараць новыя праекты… Вось цяпер зачынены Чаркізаўскі рынак у Расіі — дзесяткі тысяч беларускіх прадпрымальнікаў пазбавіліся традыцыйных шляхоў пастаўкі тых тавараў, якія яны прывозілі на беларускія рынкі і ў крамы.
Але вы ўяўляеце, наколькі гнуткія прадпрымальнікі? Імгненна склаўся рынак у Гродне. За адзін тыдзень. І ўжо сёння тавары паступаюць з Гродзенскага рэгіёна. А частка прадпрымальнікаў хоча заняцца вывазам тавараў вытворчых беларускіх прадпрыемстваў на рынкі Расіі, туды, дзе беларуская прадукцыя карыстаецца попытам.
І вось мы цяпер сур'ёзна абмяркоўваем з урадам меры спрашчэння атрымання тавараў у беларускіх прадпрыемстваў і вываза іх за межы Беларусі індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Беларускія прадпрымальнікі — далёка не маладыя людзі
Як увогуле можа рэалізаваць сябе ў Беларусі прадпрымальны чалавек? Якія
ёсць магчымасці, апроч таго, каб гандляваць ці быць індывідуальным
прадпрымальнікам? Вось калі я — актыўны малады чалавек, адчуваю ў сабе
сілы рабіць бізнес, чым бы вы мне параілі заняцца?Тут ужо залежыць ад асабістых індывідуальных здольнасцяў — ад асабістага досведу, ад адукацыі, наяўнасці сувязяў, кантактаў сярод дзелавых людзей. Сёння беларускім прадпрымальнікам няпроста, асабліва моладзі. Я вельмі перажываю за моладзь, бо калі мы праводзім прадпрымальніцкія з'езды, мы бачым у зале людзей ва ўзросце 45-55 год. І гэта нас вельмі непакоіць.
Гэта такі сёння ўзрост прадпрымальнікаў у Беларусі?
На жаль, так. Што тычыцца менавіта ўладальнікаў прадпрыемстваў — гэта далёка ўжо не маладыя людзі. Моладзь часта не вытрымлівае. Папрацаваўшы год-паўтары, многія разараюцца і кажуць — не, такая рызыка не для мяне.
Дык вось моладзі я рэкамендую прайсці тры этапы. Па-першае, рабіць бізнес с кімсьці — то бок, уваходзіць у партнёрства, спачатку працуеш на кагосьці, пасля — працуеш з кімсьці, партнёрства. І ўжо трэці этап — працаваць на сябе.
Не рызыкаваць з самага пачатку, не браць на сябе абсалютна ўсю рызыку, а ўладкоўвацца ў кампаніі, шукаць партнёрскія сувязі і, канечне, набірацца досведу. Таму што цяжкая, грувасткая сістэма заканадаўства, высокая ступень рызыкі, цяжкая даступнасць рэсурсаў для адкрыцця бізнесу ў новых напрамках — гэта вялікая перашкода.
Самым моладзевым бізнесам у Беларусі з'яўляюцца высокія тэхналогіі. Таму шмат маладых людзей мы назіраем у IT-сектары. Некалькі кампаній, якія зарэгістраваліся ў Парку высокіх тэхналогій, — гэта моладзевыя кампаніі. Узрост іх заснавальнікаў — 25-27 год, а працаўнікоў — 22-23 гады. Усё, што тычыцца мабільнай сувязі, сістэмы тэлекамунікацый… Сектар шоўбізнесу, індустрыя забаваў — таксама больш прадстаўленыя моладзевым бізнесам. І спажыўцы гэтага сектару, натуральна, таксама моладзь.
Мы ў Саюзе прадпрымальнікаў спадзяемся на нашую беларускую моладзь. Мы бачым, што сярод іх ёсць шмат добрасумленных, актыўных, ініцыятыўных людзей. Нас непакоіць, што часам дзяржава можа патушыць гэтую ініцыятыву. Нас непакоіць, што часам гэтыя людзі, папрацаваўшы год-два ў Беларусі, з’язджаюць у Маскву, Санкт-Пецярбург ці Еўропу, дзе іх ініцыятыва лепш падтрымліваецца, чым у нас у краіне.
Вы кажаце, што вас непакоіць тое, што дзяржава можа патушыць запал маладых людзей. Але калі паглядзець з іншага боку… Магчыма, ўлада, наадварот, сваімі перашкодамі падштурхоўвае беларусаў станавіцца яшчэ больш прадпрымальнымі — і такім чынам развівае гэтую рысу ў беларусах?
Магчыма і так. Сярод беларускіх прадпрымальнікаў ніколі не было звышпрыбыткаў… І мы самі, прадпрымальнікі, ужо некалькі год фармулюем нацыянальную платформу бізнесу Беларусі. Гэта цэлы пакет комплексных сістэмных прапановаў для ўраду, што трэба зрабіць. Гэта вельмі дакладныя пытанні — звязаныя з умацаваннем адказнасці дзяржавы, падаткавым рэгуляваннем, доступам да інфармацыі. Гэта зніжэнне штрафных санкцый і г.д. І гэта дае свае вынікі.
Прэзідэнт сам мог бы стаць прадпрымальнікам, калі б хапіла цярпення
А прэзідэнт мог бы стаць прадпрымальнікам?Наш прэзідэнт валодае актыўнай прадпрымальніцкай ініцыятывай, але я не ўпэўнены, што ў яго хапіла б волі і цярплівасці даводзіць нейкія пачынанні да канца. І ён у прынцыпе прыхільнік дзяржаўнага сектара эканомікі. Ён лічыць, што дзяржаўны сектар больш эфектыўны. У яго захавалася яшчэ такая ілюзія, што калі гэта дзяржаўнае прадпрыемства, то гэта больш высокая форма ўласнасці і больш эфектыўная. Хаця жыццё паказвае адваротныя рэзультаты.