Каранцін па грыпе абвешчаны ў 36 школах Брэсцкай вобласці

У Брэсцкай вобласці ў сувязі з ростам захворвання грыпам і рэспіраторна-віруснымі інфекцыямі зачынена 36 школаў. Пасля знятага каранціну сёння ў рэгіёне адкрыліся 9 школаў, аднак столькі ж і зачынілася, адзначае БЕЛТА. З трох кантрольных гарадоў вобласці (Брэст, Баранавічы і Пінск) найбольшы эпідэмічны ўздым (перавышэнне парогавага ўзроўню захворвання да 4,2- 4,5 разы) адзначаны ў абласным цэнтры. З сённяшняга дня на карантын тут зачынена яшчэ 6 школ, пры гэтым агульнае іх лік склала 12.

Больш спрыяльная сітуацыя пакуль у Баранавічах, дзе эпідэмію яшчэ не абвяшчалі.