Карціну кітайскага мастака набылі за 10 мільёнаў долараў

У Ганконгу адбыўся аўкцыён Christie's, на якім карціна 1996 №6 з серыі Маскі зрабіла кітайца Цзэна Фаньчжы самым дарагім азіяцкім мастаком. Карціна мастака пайшла з малатка за 9,66 мільёнаў долараў, і гэта - рэкордная сума для жывых азіяцкіх жывапісцаў.

Як паведамляе Reuters, выніковая сума, за якую набылі палатно з серыі Маскі, перасягнула перадаўкцыённую адзнаку ўтрая.

Дадам, што праца Цзэна Фаньчжы 1996 №6 раней ніколі не выстаўлялася на аўкцыёнах. Прадстаўнікі Christie's не выдаюць імя новага ўладальніка карціны.

У ліку іншых значных продажаў на ганконскім аўкцыёне агенцтва называе карціну Юэ Міньцзюня, якая пайшла з малатка за 6,9 мільёнаў долараў. Для Юэ Міньцзюня гэта - новы персанальны рэкорд.

Агулам на гандлі было прададзена лотаў на 41 мільён долараў.

Нагадаю, што самым дарагім у свеце з жывых класікаў нядаўна стаў Люсьен Фрэйд, праца якога была прададзена на Christie's амаль за 34 мільёны долараў.

Фота: www.mensvogue.com