Кардынал Казімір Свёнтак трапіў у рэанімацыю

Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi Адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтак быў шпіталізаваны ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі. Як піша газета "Народная Воля", найстарэйшы ў Беларусі каталіцкі святар зламаў шыйку бядра. Улічваючы ўзрост пацыента, а таксама тып пералому, медыкі вырашылі не ставіць Казіміру Свёнтэку пратэз, а зрабіць менш траўматычную аперацыю – устанавіць металаканструкцыю.

Цяпер 95-гадовы Казімір Свёнтэк знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні РНПЦ, для яго абсталяваны асобны блок. Кардынала рыхтуюць да аперацыі.