Кардынал Свёнтэк вярнуўся ў Пінск

Пасля перанесенай аперацыі на шыйцы бядра, найстарэйшы каталіцкі святар Беларусі вярнуўся дадому ў Пінск. У траўні Казімір Свёнтак, якому ўжо 95 год, зламаў нагу і тэрмінова быў дастаўлены ў Мінск. У рэспубліканскім цэнтры траўматалогіі і артапедыі яму зрабілі аперацыю на тазабедраным суставе. Зараз кардынал адчувае сябе добра і ўпэўнена ідзе на папраўку.