Карэспандэнт "Еўрарадыё" стаў пераможцам конкурсу "ЕС-Беларусь-2010"

Карэспандэнт "Еўрарадыё" Андрэй Елісееў стаў пераможцам конкурсу "ЕС-Беларусь-2010"  Цырымонія адбылася 16 снежня ў Мінску. Конкурс ладзіўся ў трох намінацыях: "Найлепшы інфармацыйны матэрыял", "Найлепшы аналітычны матэрыял" і "Найлепшае фота".

Радыёсюжэт Андрэя Елісеева, прысвечаны Дню Еўропы, прызнаны "Найлепшым інфармацыйным матэрыялам".

Віншуючы лаўрэатаў, сябра конкурснага журы, старшыня ГА "БАЖ" Жанна Літвіна адзначыла высокі ўзровень прадстаўленых на конкурс матэрыялаў.

Конкурс "ЕС-Беларусь-2010" ладзіла Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі з мэтай "пашырэння і падтрымкі прафесійнага асвятлення пытанняў, звязаных з развіццём стасункаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю". Спаборнічалі журналісцкія матэрыялы, якія з’явіліся ў СМІ з 1 студзеня да 15 кастрычніка 2010 г.

фота: http://baj.by/