Карлас Сантана рыхтуе альбом кавераў

Легендарны гітарыст Карлас Сантана (Carlos Santana) працуе над чарговым «дуэтным» праектам, гэтым разам з прыстаўкай «кавер».  Як стала вядома, музыка запісвае альбом кавер-версій класічных хітоў рок-музыкі. У прыватнасці, на дыск трапяць перапрацоўкі песень AC/DC («Back In Black»), Джымі Хендрыкса («Little Wing»), Led Zeppelin («Whole Lotta Love») і The Doors («Riders On The Storm»).

Перапяваць несмяротную класіку Сантане дапамагаюць Джо Кокер (Joe Cocker), Крыс Корнэл (Chris Cornell), Рэй Манзарак (Ray Manzаrek) і іншыя вядомыя музыкі.

Назва і дата рэлізу новага дыска маэстра гітары пакуль не раскрывае. Нагадаем, што дуэтная серыя Сантаны стартавала ў 1999-м годзе з выпускам альбома «Supernatural». Дыск прынёс Карласу восем прэмій «Грэмі» і застаецца на сёння самым паспяховым рэлізам музыкі.

Фота: lovemaryjanes.com