“Карлсана” і “Віня-пыха” прэзентуюць у Гродне 29 лютага
Прэзентацыя дзіцячых кніг "Карлсан" і "Віня-Пых і ўсе, усе, усе" адбудзецца 29 лютага ў Гродне ў памяшканні Таварыства беларускай школы.
Падчас гэтай сустрэчы выступяць рэдактар часопіса “Arche” Валер Булгакаў і паэт Андрэй Хадановіч, якія прадставяць розныя выданні бібліятэкі "Нашай нівы". Нагадаем, што кнігу "Малы і Карлсан з даху" пераклаў Юрась Жалезка.
Рэдактарам выдання выступіў вядомы літаратар і перакладчык Лявон Баршчэўскі. Казка была перакладзена на беларускую мову да стогадовага юбілею шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна