КарнягТэатр нагадаў пра сябе "Не танцамі"
Пасля 2-гадовага навучання ў школе-студыі ММАТ імя Чэхава, Яўген
Карняг – надзея і скандал беларускай тэатральнай сцэны адначасова,
вярнуўся ў Мінск і прадставіў на вялікай сцэне свой нашумелы спектакль
“Не танцы”. Спектакль, асноўная тэма якога – гвалт, разбівае ўсе стэрэатыпы “класічнага” ўспрыняцця танца. Па словах Яўгена Карняга, танец – гэта не толькі весялосць, усмешка, народны пачатак і пазітыўны пасыл.
Яўген Карняг: “Таму мой спектакль і называецца “Не танцы”. Мы вось гэтай пластыкай бралі больш складаныя тэмы, каб і паказаць і даказаць гледачу, што танец можа быць вельмі розным. І пры дапамозе танца можна размаўляць пра розныя праблемы, не толькі пра каханне, але, напрыклад, і пра тое, што чалавеку балюча”.
У бліжэйшы час Яўген рыхтуе два новыя спектаклі. Пра гэта і пра тое, як прымалі “Не танцы” аматары сучаснага мастацтва, неўзабаве ў справаздачы Еўрарадыё.
Фота: Цімафей Скібенка