Кароткатэрміновыя назіральнікі АБСЕ распачалі сваю працу
Кароткатэрміновыя назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ 16 снежня распачалі назіранне за выбарамі ва ўсіх рэгіёнах краіны.
406 акрэдытаваных прадстаўнікоў Бюро будуць праводзіць маніторынг датэрміновага і асноўнага галасавання, працэса падліку бюлетэняў і вызначэння агульных вынікаў выбараў.
Міжнародныя назіральнікі ацэняць, наколькі арганізацыя і правядзенне выбараў у Беларусі адпавядае прынцыпам і стандартам АБСЕ, перадае БЕЛТА.