Карпарацыя Bayer прыпыняе дзейнасць у Беларусі і Расіі

Карпарацыя Bayer прыпыняе дзейнасць у Беларусі і Расіі

Нямецкая карпарацыя Bayer прыпыняе любую дзейнасць у Беларусі і Расіі, калі яна не звязаная з пастаўкамі прадукцыі, важнай для аховы здароўя і сельскай гаспадаркі. 

На сваім сайце карпарацыя тлумачыць, што гэтае рашэнне звязанае з вайной, якую Расія вядзе ва Украіне: "Вайна падымае маральныя і этычныя пытанні для кожнай кампаніі".

Карпарацыя прыпыняе ўсе рэкламныя ды іншыя мерапрыемствы па прасоўванні прадукцыі, капітальныя інвестыцыі, а таксама адмаўляецца ад новых здзелак.

Пры гэтым у Bayer абяцаюць працягваць пастаўкі такой прадукцыі, як лекі ад раку ці сардэчна-сасудзістых захворванняў, медыцынскіх прэпаратаў для цяжарных жанчын і дзяцей, а таксама насенне для вырошчвання прадуктаў харчавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.