Карпарацыя Google мяняе назву

Амерыканскі інтэрнэт-гігант Google праводзіць рэарганізацыю. Ствараецца новая холдынгавая кампанія Alphabet Inc., у якой Google стане 100-адсоткавай даччынай кампаніяй. Заснавальнікі Google Сяргей Брын і Лары Пэйдж лічаць, што пасля рэарганізацыі кампанія будзе працаваць яшчэ лепш і яшчэ больш празрыста. Акцыі Google пасля абвяшчэння падскочылі на 5% (капіталізацыя — каля $450 млрд), перадае РБК.

Пэйдж узначаліць Alphabet, Брын стане прэзідэнтам Alphabet. Новым кіраўніком Google прызначаны старэйшы віцэ-прэзідэнт Сундар Пічаі, які дагэтуль адказваў за такія прадукты, як браўзэр Chrome або аперацыйная сістэма Android.

Google будзе найбуйнейшым сегментам новай кампаніі. Акрамя ўласна пашуковіка, гэта рэклама, мапы, дадаткі, YouTube і Android.

Фота: Global Look Press