Карыкатуры на прарока Мухамеда перавыдалі ў кнізе

Кніжныя крамы Даніі пачалі прадаваць перавыданне карыкатур на прарока Мухамеда, паведамляюць дацкія СМІ. Выхад кнігі з карыкатурамі прымеркаваны да пятай гадавіны першых публікацый карыкатур на прарока Мухамеда ў дацкай газеце Jyllands-Posten. На гэты раз карыкатуры, намаляваныя рэдактарам газеты Флемінгам Росэ, апублікаваныя ў кнізе пад назвай “Тыранія маўчання”.

Прадстаўнікі мусульманскіх грамадаў пакуль не пракаментавалі перавыданне карыкатур. Перад выхадам кнігі міністр замежных справаў Даніі сустракалася з 17 пасламі мусульманскіх краін, каб знайсці паразуменне і прадухіліць новы "карыкатурны крызіс". Наступствы публікацыі карыкатур 2005 года да гэтага часу праяўляюцца. Паліцыя Нарвегіі ў ліпені гэтага года арыштавала траіх чалавек, якія хацелі напасці на рэдакцыю газеты.