Карыстальнікі iPhone і iPad сталі атрымліваць "лісты з мінуўшчыны"

Карыстальнікі iPhone і iPad сталі атрымліваць "лісты з мінуўшчыны"

Некаторыя карыстальнікі гаджэтаў Apple — iPhone і iPad — сталі атрымліваць на сваю электронную пошту паведамленні, датаваныя 1 студзеня 1970 года, піша The Telegraph.

Электронныя лісты прыходзілі пустымі, без указання адрасата і тэмы ліста. Адзіная інфармацыя, якая была ў іх, — гэа дзіўная дата з мінуўшчыны. Але хутчэй за ўсё гэтая  праблема не звязаная з хакерскімі пагрозамі:  прычынай яе можа быць памылка ў аперацыйнай сістэме iOS.

У сістэме апісання момантаў часу, прынятай у UNIX, падлік часу вядзецца кожную секунду з паўночы 1 студзеня 1970 года. Цяпер час паводле гэтага камп'ютарнага падліку складае прыкладна 1,45 млрд. Калі ліст адпраўляецца без названых часавых звестак альбо пры збоі ў вызначэнні часавага пояса, прыстасаванне па змоўчанні прыраўноўвае дату да нуля — гэта значыць да 1 студзеня 1970 года, тлумачыць РБК.

Дарэчы, у Apple наяўнасць такой прызналі ў сярэдзіне лютага. Камапанія казала, што пры ўвядзенні ў наладках iPhone, iPad і iPod Touch даты 1 студзеня 1970 года памылка ў iOS прыводзіць да збою, і карыстальнік не можа ўключыць свой апарат пасля перазагрузкі.

У Apple абяцалі, што выправяць гэтую памылку ў абноўленым праграмным забеспячэнні. Выпусціць яго абяцалі ў лютым-сакавіку. Аднак пакуль гэтая версія ПА даступная толькі для распрацоўшчыкаў і бэта-тэстараў ў бэта-версіі.

Ад няспраўнасці пацярпелі ўжо прылады Apple, якія выкарыстоўваюць 64-бітныя працэсары, якія працуюць пад аперацыйнымі сістэмамі iOS 8 і iOS 9. Сярод іх — iPhone 5S і малодшыя мадэлі, iPad Air, iPad Mini 2, шостае пакаленне iPod Touch 2015 года выпуску і навейшыя.