Карыяна паспрабавала сябе ў кіно
У канцы лютага на тэлеканале «Расія» адбудзецца прэм’ера беларуска-расійскага серыяла «Маёр Ветраў» Аляксандра Францкевіча. Кампазіцыя «Never again» у выкананні Карыяны стала саўндтрэкам да гэтай
кінакарціны. Але і гэта не ўсё, спявачка адыграла невялікую эпізадычную
ролю, дзе сама выконвае сваю песню. Больш падрабязна пра тое, як яна
трапіла ў кінематограф мы спыталі у самой Карыяны:
“Было вырашана зрабіць сумесны расійска-беларускі праект. Пісалі разам і РТР і Першы беларускі канал, здымкі вырашылі зрабіць у Беларусі. З-за гэтага галоўныя акцёры былі расійскія, а асноўная маса – беларусы. На нашай жа тэрыторыі стаяў выбар кампазітара кіно, і ў рукі рэжысёра трапіў дыск, дзе былі песні ў маім выкананні. Пасля гэтага Аляксандр Францкевіч спыніўся на беларускай выканаўцы Карыяне.
У сцэнары былі запланаваны хвіліны дзве, дзе павінна была з’явіцца спявачка гэтага трэку. Мне было вельмі прыемна прыняць удзел, але мне не давялося іграць якую-небудзь цудоўную ролю. Я пра гэта мару, але мне не трэба было вучыцца, каб паўдзельнічаць у стужцы. Жаданне было і раней, я нават паспрабавала здымацца ў кітайскім кінаматографе — серыялах, праўда, не ў першых ролях. А яшчэ калісьці ў Шанхаі я засвяцілася ў рэкламе”.
У канцы размовы Карыяна намякнула нам, што ўжо ёсць запрашэнне для працы ў іншым праекце таго ж рэжысёра, але пакуль яшчэ не ў якасці актрысы, а выканаўцы саўндтрэку.