Касціцына-малодшага выклікалі ў “Манрэаль Канадыенс”
Трэнер легендарнага клуба НХЛ "Манрэаль Канадыенс" Гі Карбона працягвае шукаць выхад з крызісу. Адным з магчымых варыянтаў настаўнік лічыць з'яўленне ў камандзе Сяргея Касціцына, паведамляе "Прессбол". Малодшы з братоў гуляе ў структуры "Манрэаля" ужо трэці сезон. А цяперашні пачынаў у клубе Амерыканскай хакейнай лігі "Гамільтан Бульдагс". У апошнім Сяргей лідзіраваў у спісе бамбардзіраў — на рахунку беларуса 6 галоў і 16 галявых перадач.
З гэтым паказчыкам Касціцын-малодшы ў спрэчцы лепшых пачаткоўцаў АХЛ займаў шостую пазіцыю. Такім чынам, Сяргей Касціцын далучыцца да свайго старэйшага брата Андрэя, які ўжо другі год выступае за "Манрэаль".
Дэбют малодшага Касціцына ў НХЛ можа адбыцца ўжо сёння, калі "Канадыенс" згуляе з "Філадэльфіяй Флаерс".