Касцёлы з'явяцца ва ўсіх мікрараёнах Мінска
Касцёлы ў Беларусі будуць будаваць паводле прынцыпу пакрокавай дасяжнасці, паведамляе тэлеканал СТВ. Гэтак, у Мінску каталіцкія храмы з'явяцца практычна ва ўсіх мікрараёнах. Ужо бачныя абрысы касцёла ў Серабранцы, завяршаецца закладка падмурку святыні ў Каменнай горцы, а для новых касцёлаў у мікрараёнах "Чыжоўка" і "Лошыца" рыхтуецца праектная дакументацыя.