Каскад міні-ГРЭС спустошвае раку Піну
З-за таго, што рака Піна з’яўляецца часткай Днепра-Бугскага каналу, ёй не хапае вады, піша газета “Пінскі Веснік”. Рэч у тым, што на Днепра-Бугскім канале цяпер актыўна будуецца каскад міні-гідраэлектрастанцыяў. Усе яны знаходзяцца вышэй Пінска, а для кожнай станцыі неабходна ўтрымліваць плацінамі неабходны напор вады. Вось таму рака і мялее. Напрыклад на гэтым тыдні ўзровень вады ў Піне быў 121 см вышэй за нуль, пры аптымальным паказчыку 150 см. Праўда ўвесну, у часе паводкі рака можа падняцца да 270 сантыметраў.