"Кастрычніцкая" адкрыецца не раней за канец кастрычніка

Перасадачная станцыя мінскага метро “Кастрычніцкая”, закрытая на рэканструкцыю да пачатку верасня, не адкрыецца ў запланаваны тэрмін.
Як паведамілі газеце “Рэспубліка” у расійскай кампаніі, што займаецца мантажом абсталявання на станцыі, эскалатары будуць сабраныя бліжэй да сярэдзіны кастрычніка.

Там адзначылі, што беларусы не паспелі ў час падрыхтаваць пляцоўку, таму да працы расіяне прыступілі са спазненнем. Цяпер у Мінску працуюць 15 супрацоўнікаў піцерскай кампаніі. На наступным тыдні прыедуць яшчэ 10 спецыялістаў. Мантажнікам з Санкт-Пецярбурга дапамагаюць працаўнікі Мінскага метрапалітэна.